ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 8 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 студзеня 2019, 19:21

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўку прадукцыі ААТ "Беллакт"

Фота pravdaurfo.ru
Фота pravdaurfo.ru

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) з 21 студзеня адмяніла ўведзеныя раней часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі ААТ "Беллакт". Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Адзначаецца, што ўвозімая прадукцыя павінна быць выпрацавана з 21 студзеня і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.

Ваўкавыскае адкрытае акцыянернае прадпрыемства "Беллакт" з'яўляецца адзіным вытворцам сухіх малочных прадуктаў для дзіцячага харчавання ў Беларусі. Асноўны профіль прадпрыемства - вытворчасць сухіх малочных сумесей для харчавання дзяцей з першых дзён жыцця да года і старэйшых, дыетычных прадуктаў харчавання для дарослых і спецыялізаваных прадуктаў для кормячых маці і спартсменаў. У асартыменце прадстаўлена ўся разнастайнасць прадуктаў, што вырабляюцца з малака, - усяго больш за 200 відаў прадукцыі, пастаўляемай штодзённа на прылаўкі магазінаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі