Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2017, 09:05

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўкі Жлобінскага мясакамбіната

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рассельгаснагляд зняў часовыя абмежаванні на пастаўкі ААТ "Жлобінскі мясакамбінат". Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

З 17 лістапада адмяняюцца раней уведзеныя часовыя абмежаванні на пастаўку на тэрыторыю Расіі прадукцыі прадпрыемства наступных відаў: ялавічына і ялавічныя субпрадукты, каніна, субпрадукты і тлушчы конскія, мяса птушкі і субпрадукты птушкі, гатовая мясная прадукцыя з названых відаў мясапрадуктаў, кармы для непрадуктыўных жывёл.

Такое рашэнне прынята пасля аналізу матэрыялаў, прадстаўленых Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі