Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 чэрвеня 2021, 19:58

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў - ЗТАА "Прадэксім" і ААТ "Птушкафабрыка "Дружба", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт расійскага ведамства.

Такое рашэнне прынята па выніках тэлефонных перагавораў намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі Івана Смільгіня з кіраўніком Рассельгаснагляду Сяргеем Данквертам. Як адзначылі ў Рассельгаснаглядзе, бакі абмеркавалі пытанні бягучага супрацоўніцтва, у тым ліку адносна паставак беларускай прадукцыі ў Расію.

"Па выніках перагавораў, а таксама з улікам гарантыі беларускага боку было прынята рашэнне аб адмене з 17 чэрвеня часовых абмежаванняў на пастаўкі жывёлагадоўчай прадукцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў - ЗТАА "Прадэксім" і ТАА "Птушкафабрыка "Дружба", - расказалі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі