Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 снежня 2019, 18:53

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) з 6 снежня адмяняе ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі ў Расію пэўных відаў прадукцыі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў. Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, зняты абмежаванні на пастаўкі сыру ААТ "Маладзечанскі малочны камбінат" і ААТ "Рагачоўскі МКК", гатовай прадукцыі з мяса птушкі СВК "Агракамбінат "Сноў", а таксама ялавічыны з ААТ "Мінскі мясакамбінат".

Адпраўленая ў Расію прадукцыя павінна быць выраблена з 6 снежня і суправаджацца электроннымі ветэрынарнымі сертыфікатамі.

Рашэнне прынята па выніках перагавораў кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі Іванам Смільгінем, а таксама на падставе атрыманых матэрыялаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі