Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 чэрвеня 2021, 12:14

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з ААТ "Бабуліна крынка"

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рассельгаснагляд з 21 чэрвеня зняў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з ААТ "Бабуліна крынка" кіруючая кампанія холдынга "Магілёўская малочная кампанія "Бабуліна крынка", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Такое рашэнне прынята па выніках дадзеных даручэнняў адпаведным міністэрствам і ведамствам прэм'ер-міністрамі Беларусі і Расіі Раманам Галоўчанкам і Міхаілам Мішусціным.

17 чэрвеня 2021 год таксама былі зняты абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з ЗТАА "Прадэксім" і ААТ "Птушкафабрыка "Дружба", 19 чэрвеня - з мясаперапрацоўчага комплексу ААТ "Беларуськалій".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі