Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 кастрычніка 2017, 18:21

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) зняла часовыя абмежаванні на ўвоз прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў. Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Рассельгаснагляд прыняў рашэнне адмяніць уведзеныя раней часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі з прадпрыемстваў ЗАТ "МераГолд" і СТАА "Мясапрадукт". Абмежаванні знімаюцца з 24 кастрычніка.

Акрамя таго, з 24 кастрычніка адмяняюцца часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з прадпрыемстваў МПП "Гарадзея" ТАА "Вікас" і ТАА "Бярэзінскі мясакабмінат".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі