Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 лютага 2020, 11:21

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўкі ялавічыны з беларускага прадпрыемства

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) адмяніла ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі ў Расію ялавічыны з беларускага прадпрыемства ТАА "Мясны двор "Тарасава". Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Прадукцыя гэтага прадпрыемства, што адпраўляецца ў Расію, павінна быць выраблена з 5 лютага 2020 года і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.

Рашэнне прынята на аснове хадайніцтва Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі