Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 сакавіка 2018, 19:26

Рассельгаснагляд не будзе ўводзіць забарону на пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі з 15 сакавіка

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рассельгаснагляд не будзе ўводзіць забарону на пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі, якая была запланавана на 15 сакавіка. Аб гэтым паведамляюць расійскія СМІ.

Раней Рассельгаснагляд перанёс увядзенне забароны на пастаўкі малака і малочнай прадукцыі з Беларусі на 15 сакавіка. Першапачаткова заяўлялася аб забароне на пастаўкі з 26 лютага, затым увядзенне пераносілася на 6 сакавіка.

Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Міхаілам Русым правяла сёння ў Маскве перагаворы для ўрэгулявання пытанняў па пастаўках малака.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі