22 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Рассельгаснагляд адмяніў забарону на пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў тары большай за 2,5 л і зацвердзіў пералік пастаўшчыкоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на матэрыялы ведамства.
"Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе паведамляе, што ўказанне Рассельгаснагляду ад 4 чэрвеня 2018 года адмяняецца ў частцы ўвядзення абмежаванняў на пастаўкі прадукцыі з усёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў пісьме ведамства, накіраваным 22 чэрвеня ў тэрытарыяльныя ўпраўленні Рассельгаснагляду.
У пісьме адзначаецца, што пастаўкі прадукцыі ажыццяўляюцца з беларускіх прадпрыемстваў, уключаных у дарожную карту. У іх ліку - Баранавіцкі малочны камбінат, Ляхавіцкі малаказавод, Ваўкавыскае ААТ "Беллакт", "Мазырскія малочныя прадукты", Тураўскі малочны камбінат і Лідскі малочнакансервавы камбінат".
Рассельгаснагляд і Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі 9 чэрвеня ўзгаднілі дарожную карту па зняцці ўзаемных абмежаванняў па пастаўках малочнай прадукцыі на 2018 год.-0-