Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 жніўня 2018, 17:50

Рассельгаснагляд адмяніў абмежаванні на пастаўкі ў Расію малочнай сыроваткі "Савушкінага прадукту"

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рассельгаснагляд адмяніў уведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі ў Расію дэмінералізаванай малочнай сыроваткі ААТ "Савушкін прадукт", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Рассельгаснагляду.

Рассельгаснагляд накіраваў у адрас Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі для ўзгаднення дадатак да дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва. Ён мае на мэце адмену абмежаванняў на пастаўку ў Расію малочнай сыроваткі са ступенню дэмінералізацыі 90 працэнтаў з ААТ "Савушкін прадукт" (Брэст) і вытворчага філіяла прадпрыемства ў Пінску.

Рашэнне прынята Рассельгаснаглядам з улікам многіх зваротаў аб патрэбнасці ў малочнай сыравіне для вытворчасці кандытарскай прадукцыі ў Расіі, у прыватнасці ў дэмінералізаванай малочнай сыроватцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі