ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 18 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 чэрвеня 2019, 12:12

Рассельгаснагляд адмяніў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі яшчэ аднаго цэха беларускага ААТ "Малако"

У цэху ААТ "Малако". Фота з архіва
У цэху ААТ "Малако". Фота з архіва

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе з 19 чэрвеня адмяняе ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі ў Расію тварагу, што вырабляецца беларускім прадпрыемствам ААТ "Малако" (вытворчы цэх у Новалукомлі), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Рассельгаснагляду.

"Такое рашэнне прынята на падставе атрыманых ад беларускага боку матэрыялаў расследавання і прынятых мер для ўстаранення выяўленых парушэнняў, а таксама ў мэтах выканання дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі і Рассельгаснагляду", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Прадукцыя гэтага прадпрыемства, што адпраўляецца ў Расію, павінна быць выпрацавана з 19 чэрвеня і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі