Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Рассельгаснагляд адмяніў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў

Эканоміка 13.02.2019 | 09:20
Фота з архіва
Фота з архіва

13 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) зняла забарону на пастаўкі прадукцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Федэральная служба ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду з улікам хадайніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі з 13 лютага адмяняе часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію малака і вяршкоў налівам, а таксама сухога малака ў спажывецкай тары аб'ёмам больш за 2,5 л/кг з КВУП "Мазырскія малочныя прадукты", - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, па выніках інспекцыі, праведзенай спецыялістамі Рассельгаснагляду з 28 студзеня па 1 лютага 2019 года, адмяняюцца часовыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з прадпрыемства ТАА "Мясны двор "Тарасава", за выключэннем тых тавараў, якія забаронены да ўвозу па прычыне абмежаванняў па АЧС.

"Прадукцыя, якая будзе накіроўвацца ў Расію з названых прадпрыемстваў, павінна быць выраблена з 13 лютага і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам", - дадалі ў Рассельгаснаглядзе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.