Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 жніўня 2017, 11:28

Рассельгаснагляд адмяніў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў

18 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) адмяніла часовыя абмежаванні на пастаўкі ў краіну прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў - ТАА "Велград" і ААТ "Пружанскі малочны камбінат". Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Улічваючы рэзультаты аналізу матэрыялаў, а таксама гарантыі, прадстаўленыя Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі па факце расследавання прычын выяўлення парушэнняў патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза і Расіі, Рассельгаснагляд з 18 жніўня 2017 года адмяняе часовыя абмежаванні на пастаўкі ў РФ ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з прадпрыемства Мінскай вобласці ТАА "Велград", а таксама на пастаўкі прадукцыі ААТ "Пружанскі малочны камбінат", - адзначаецца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі