Фота з архіва
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распрацоўваецца праект дарожнай карты па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Ірана. Размова аб гэтым ішла на семінары, прысвечаным перспектывам развіцця супрацоўніцтва з Іранам у галіне прамысловасці і АПК, уключаючы ўдзел бізнесу ў спецыяльных эканамічных зонах на тэрыторыі ЕАЭС і Ірана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
Семінар прайшоў пад старшынствам міністра па гандлі ЕЭК Андрэя Сляпнёва і міністра па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Гоар Барсегян. Мерапрыемства арганізавана напярэдадні ўступлення ў сілу з 15 мая поўнафарматнага пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Ісламскай Рэспублікай Іран.
Пагадненнем, у прыватнасці, прадугледжана стварэнне шэрага дыялогавых інструментаў, з дапамогай якіх дзелавыя колы ЕАЭС і Ірана змогуць прадметна абмяркоўваць розныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва, якія выклікаюць узаемную цікавасць. "У рамках галіновага супрацоўніцтва мы бачым значны патэнцыял ва ўзаемадзеянні прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, развіцці навуковых даследаванняў, тэхналогій і інавацый, пашырэнні кааперацыйных сувязей. У дзяржаў-членаў ЕАЭС ёсць вялікі эканамічны патэнцыял, а наяўнасць рэсурсаў і сумесныя дзеянні адкрываюць магчымасці павелічэння ўзаемнага тавараабароту дзяржаў-членаў з Іранам, нарошчвання аб'ёмаў канкурэнтаздольнай вытворчасці і развіцця экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі", - адзначыла Гоар Барсегян.
Найбольш перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння з іранскімі партнёрамі ў галіне прамысловасці і АПК прапануецца ўключыць у праект плана сумесных мерапрыемстваў (дарожнай карты) па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж ЕАЭС, яго дзяржавамі-членамі і Іранам, накіраванага на імплементацыю палажэнняў пагаднення.
Андрэй Сляпнёў падкрэсліў, што такія семінары ўяўляюць сабой эфектыўную пляцоўку, на якой ёсць магчымасць абмеркаваць як праблемныя пытанні, так і тыя напрамкі, якія могуць стаць новым пунктам росту ў развіцці гандлёва-эканамічных адносін краін ЕАЭС і Ірана. Ён дадаў, што пасля ўступлення пагаднення ў сілу кампаніі з краін ЕАЭС атрымаюць унікальныя ўмовы доступу на іранскі рынак, і выказаў надзею, што бакі змогуць у поўнай меры скарыстацца перспектывамі, якія адкрываюцца, у тым ліку ў частцы наладжвання прамкааперацыі.
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, а таксама дзелавых аб'яднанняў і кампаній краін ЕАЭС, якія прадстаўляюць розныя галіны прамысловасці і сельскай гаспадаркі і зацікаўлены ў развіцці ўзаемадзеяння з іранскімі партнёрамі і выхадзе на рынак Ірана.-0-