ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 26 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 снежня 2020, 16:42

Распрацоўку дагавора аб агульным рынку газу ў ЕАЭС плануецца завяршыць не пазней за студзень 2021 года - Мясніковіч

Міхаіл Мясніковіч. Фота з архіва
Міхаіл Мясніковіч. Фота з архіва

4 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Распрацоўку міжнароднага дагавора па фарміраванні агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза плануецца завяршыць у снежні бягучага або ў студзені 2021 года. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч па выніках праведзенага сёння пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У парадак дня пасяджэння было ўнесена 9 пытанняў, ключавым з якіх быў праект стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года. "Дакумент мае высокую ступень гатоўнасці, ёсць адно пытанне, якое датычыцца фарміравання агульнага рынку газу, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - Тут прапановы беларускага боку: яны дастаткова канкрэтызуюць, што варта было б запісаць у праект міжнароднага дагавора фарміравання агульнага рынку газу, які, я думаю, мы атрымаем ад распрацоўшчыка (а гэта Расійская Федэрацыя) у снежні гэтага, максімум у студзені наступнага года. Расійскі бок не супраць, каб гэты запіс быў, але яны лічаць, што залішняя канкрэтызацыя не павінна стаць прадметам стратэгічных напрамкаў. Яна ўжо магла б быць адлюстравана адпаведным чынам і прапрацавана на стадыі адпаведных фармулёвак міжнароднага дагавора, паколькі там будзе шмат палажэнняў, і тое, што датычыцца цэн і тарыфаўтварэння - гэта адно з пытанняў гэтага дагавора".

"Я лічу, што гэта вельмі добры крок наперад, і ў прынцыпе з улікам пазіцый бакоў, думаю, адбудзецца такая ж дзелавая, канструктыўная размова на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага савета, які плануецца правесці 11 снежня", - дадаў старшыня Калегіі ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі