Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 ліпеня 2020, 17:14

Расія здымае абмежаванні на пастаўкі блочнага мяса ялавічыны з 7 беларускіх прадпрыемстваў

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Субоцін правёў перагаворы з Міністэрствам сельскай гаспадаркі Расіі і Рассельгаснаглядам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Па выніках перагавораў было прынята рашэнне аб адмене з 9 ліпеня 2020 года часовых абмежаванняў на пастаўкі ў Расію блочнага мяса ялавічыны ТАА "Акдзімол", Пастаўскага, Магілёўскага, Бярозаўскага, Слуцкага, Бабруйскага, Ашмянскага мясакамбінатаў з далейшай магчымасцю зняцця абмежаванняў на пастаўкі ахалоджанага мяса (тушы, паўтушы).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі