Фота з архіва
20 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расія завяршыла ратыфікацыю двух беларуска-расійскіх дакументаў аб змяненні ўмоў шэрага раней заключаных пагадненняў. Ратыфікацыйныя законы падпісаны 20 сакавіка прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і апублікаваны на расійскім афіцыйным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Гэтыя дакументы датычацца адтэрміноўкі выплат Беларуссю па расійскіх дзяржкрэдытах. Першы - пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб змяненні ўмоў асобных беларуска-расійскіх міжурадавых пагадненняў, падпісанае ў Маскве 25 красавіка 2024 года. Другі дакумент - гэта пратакол, падпісаны ў Маскве 11 ліпеня 2024 года, якім уносяцца змяненні ў пагадненне ад 25 красавіка 2024 года.
4 сакавіка ратыфікацыйныя законы былі адобраны Дзярждумай Расіі, а 14 сакавіка іх прыняла верхняя палата расійскага парламента - Савет Федэрацыі.
Як адзначалася пры ратыфікацыі, гэтыя дакументы маюць канфідэнцыяльны характар. Яны прадугледжваюць перанос плацяжоў беларускага боку ў пагашэнне асноўнага доўгу з 1 красавіка 2024 года па 31 снежня 2024 года і працэнтаў па плацяжах з 1 ліпеня па 31 снежня 2024 года на перыяд 2031-2036 гадоў. Як удакладняў намеснік міністра фінансаў Расіі Уладзімір Колычаў, агульная сума плацяжоў, якая падлягае адтэрміноўцы, складае каля $800 млн.-0-