Сцяг Субота, 6 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 ліпеня 2022, 18:16

Расія гатова інвесціраваць у вытворчасць Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія гатова інвесціраваць у развіццё вытворчасці Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання, заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Барыс Грызлоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын і пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў наведалі прадпрыемствы ў Барысаўскім раёне.

"Што датычыцца БАТЭ, то мы бачым тут высокі ўзровень кааперацыі з расійскімі прадпрыемствамі. Зразумела, што гэта ў асноўным сыравінная кааперацыя: з Расіі паступае сыравіна. Але тым не менш гэта сыравіна займае не менш за 50 працэнтаў, а то і 60 працэнтаў сабекошту вырабленай прадукцыі. Што добра, у прадпрыемства БАТЭ няма праблем са збытам. Ёсць праграмы да 2025 года, у тым ліку гэта пастаўкі ў РФ. Ёсць вельмі шмат прадпрыемстваў у Расіі, якія прымаюць гэту прадукцыю і далей яе ўжо выкарыстоўваюць для вытворчасці канечных вырабаў", - сказаў Барыс Грызлоў.

Пасол дадаў: "Можна інвесціраваць з боку Расіі ў развіццё вытворчасці БАТЭ. Гэта будзе азначаць ўваходжанне ў акцыянерны капітал. Думаю, што гэты напрамак таксама цікавы. Цяпер паміж Расіяй і Беларуссю няма нейкіх праблем ва ўзаемадзеянні. На жаль, ёсць санкцыі, накладзеныя і на Расію, і на Беларусь. Гэта праблемы, але яны садзейнічаюць аб'яднанню нашых магчымасцей. Думаю, што ў гэтым напрамку мы і будзем працаваць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі