Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 чэрвеня 2018, 18:40

Рашэнне аб ператварэнні Беларусі ў свабодную фінансавую гавань павінна стаць гістарычным - Мацюшэўскі

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэкрэт ад 21 снежня 2018 года нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі" справядліва назвалі рэвалюцыйным, будучае рашэнне аб ператварэнні Беларусі ў свабодную фінансавую гавань павінна стаць гістарычным. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі сёння ў Палаце прадстаўнікоў, прадстаўляючы дэпутатам дэкрэт нумар 8, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Васіль Мацюшэўскі звярнуў асаблівую ўвагу, што гэты дакумент з'яўляецца адным з першых крокаў Беларусі па пабудове лічбавай эканомікі. Немалаважную ролю адыгрываюць і сфарміраваныя дзяржавай умовы, іх прывабнасць для прыватнага капіталу і канкурэнтнасць у параўнанні з юрысдыкцыямі іншых краін.

"Мы павінны разглядаць лічбавы дэкрэт у непарыўнай сувязі з наступным, значна больш маштабным крокам, які быў выразна абазначаны ў Пасланні кіраўніка дзяржавы, - ператварыць Беларусь у адно з самых прывабных месцаў у свеце для багатых, таленавітых і паспяховых людзей. І калі лічбавы дэкрэт справядліва назвалі рэвалюцыйным, то будучае рашэнне аб ператварэнні Беларусі ў спрыяльнае месца для капіталу, у цывілізаваную, зручную і свабодную фінансавую гавань наогул павінна стаць гістарычным", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Васіль Мацюшэўскі адзначыў рэкордны рост Парка высокіх тэхналогій у гэтым годзе. Так, рост аб'ёму вытворчасці і рэалізацыі ПВТ за I квартал 2018 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырас ужо больш як на 30 працэнтаў, а аб'ём рэалізацыі высокатэхналагічнай прадукцыі і паслуг парка на ўнутраным рынку падвоіўся.

"Але самае дзіўнае - гэта, вядома, беспрэцэдэнтны бурны рост колькасці рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій. Усяго за пяць месяцаў - больш за 100 новых кампаній. Гэта абсалютны гістарычны рэкорд, - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер. - У дэкрэт паверылі маладыя каманды, стартаперы, тыя, хто да гэтага часу заставаўся ў цені, на кухнях". Новыя рэзідэнты парка - гэта кампаніі, якія працуюць у сферах штучнага інтэлекту, машыннага навучання, робататэхнікі, аналізу вялікіх даных. "Гэта самы перадавы край сучаснага IT", - дадаў Васіль Мацюшэўскі.

"Тут неабходна адзначыць і вельмі энергічную дзейнасць дырэктара Парка высокіх тэхналогій Усевалада Янчэўскага, які рэзка ажывіў дзейнасць парка, стварыў простую і празрыстую сістэму прыёму кампаній, прыцягнуў многіх новых інвестараў з-за мяжы", - канстатаваў першы намеснік прэм'ер-міністра.

Паводле яго слоў, калі цяперашнія тэмпы захаваюцца, то ў гэтым годзе ў Парк высокіх тэхналогій прыйдзе больш кампаній, чым за папярэднія 12 гадоў.

Васіль Мацюшэўскі заўважыў, што праграміст у ПВТ у абсалютным выражэнні плаціць у некалькі разоў больш асабістых падаткаў, чым сярэдні беларускі грамадзянін. "Свае высокія зарплаты беларускія праграмісты менавіта зарабляюць, прычым зарабляюць сваім інтэлектам, зарабляюць у асноўным на Захадзе ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі