Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 сакавіка 2023, 18:55

"Расатам" і Рэспубліканскі саюз будаўнікоў Беларусі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржкарпарацыя "Расатам" і Рэспубліканскі саюз будаўнікоў Беларусі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве на палях міжнароднай архітэктурна-будаўнічай выстаўкі BUDEXPO-2023, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прыватнай установы "Русатам - Міжнародная Сетка".

Паведамляецца, што бакі зацікаўлены ў партнёрстве і рэалізацыі праектаў у розных галінах, уключаючы лічбавізацыю ў будаўніцтве, распрацоўку і ўкараненне новых тэхналогій у энергазберажэнні, вытворчасць кампазітных матэрыялаў і прымяненне адытыўных тэхналогій для патрэб будаўнічых арганізацый і прадпрыемстваў Беларусі. "Мы рады супрацоўніцтву з дзяржкарпарацыяй "Расатам" і ўпэўнены ў поспеху нашых сумесных праектаў, накіраваных на развіццё інавацыйных тэхналогій у будаўнічай галіне Беларусі", - расказаў старшыня саюза будаўнікоў Анатоль Нічкасаў.

Адной з прыярытэтных галін супрацоўніцтва стане развіццё сістэм назапашвання энергіі пры садзейнічанні ТАА "РЭНЕРА" (уваходзіць у Паліўную кампанію "Расатама" ТВЭЛ). Размова ідзе як пра цягавыя акумулятарныя батарэі для электратранспарту, так і пра накапляльнікі энергіі для стацыянарных сістэм, якія могуць прымяняцца, напрыклад, у ЖКГ і ліфтавых гаспадарках, забяспечваючы бесперабойную і эфектыўную работу электраабсталявання ў жылых дамах.

Яшчэ адным напрамкам супрацоўніцтва з'яўляецца прымяненне адытыўных тэхналогій у вытворчасці для патрэб будаўнічых арганізацый і прадпрыемстваў: ад стварэння элементаў пэўных вырабаў да значных паставак абсталявання (прадукцыя ТАА "Русатам - Адытыўныя тэхналогіі", галіновы інтэгратар у складзе Паліўнай кампаніі "Расатама" ТВЭЛ).

Бакі таксама абмяркоўваюць магчымасць рэалізацыі комплексных лічбавых рашэнняў для патрэб гарадскога асяроддзя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рэгіянальнага і гарадскога кіравання. Цяпер рашэнні "Расатама" ў лічбавізацыі названых напрамкаў прымяняюцца больш як у 100 гарадах Расіі. Адзін з найбольш запатрабаваных праектаў - лічбавая платформа "Разумны горад", якая ўключае больш за 60 сэрвісаў. Названыя тэхналогіі паспяхова рэалізаваны кампаніяй АТ "Русатам Інфраструктурныя рашэнні" (дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам").

Перспектыўным праектам партнёрства можа стаць пашырэнне лічбавага прадукту Multi-D - інтэграванай тэхналогіі кіравання жыццёвым цыклам збудавання складаных інжынерных аб'ектаў для іх рэалізацыі ў зададзеныя кошт і тэрміны з неабходнай якасцю (прадукт АТ "Атамбудэкспарт").

"Нам прыемна бачыць, што нашы кампетэнцыі і вопыт у галіне інавацый сустракаюцца з цікавасцю партнёрамі з Беларусі, і мы гатовы да супрацоўніцтва на доўгатэрміновай аснове ў рэалізацыі нашых праектаў у галіне разумнай энергетыкі, будаўніцтва і лічбавых рашэнняў", - адзначыў дырэктар краінавага офіса дзяржкарпарацыі "Расатам" у Беларусі Станіслаў Лявіцкі.

Бакі выказалі ўпэўненасць, што сумесная работа будзе садзейнічаць развіццю і павышэнню эфектыўнасці праектаў у сферы будаўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі