Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 красавіка 2021, 11:20

Рапсавы алей забяспечыў 60 працэнтаў экспарту сельгаспрадукцыі праз БУТБ

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рапсавы алей забяспечыў амаль 60 працэнтаў экспарту сельгаспрадукцыі праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"Па выніках першага квартала 2021 года рапсавы алей стаў самым запатрабаваным таварам сельскагаспадарчай групы ў замежных кампаній, якія гандлююць на Беларускай універсальнай таварнай біржы. На яго прыпала амаль 60 працэнтаў ад агульнай сумы экспартных здзелак у сельгассегменце біржавага рынку. За названы перыяд замежныя ўдзельнікі таргоў набылі 18,9 тыс. т прадукцыі перапрацоўкі рапсу на суму $21,3 млн. Такім чынам, у натуральным выражэнні продажы выраслі ў 3,4 раза, а ў вартасным - у 5 разоў", - расказаў Раман Яніў.

Паводле яго слоў, росту экспартных паставак пасадзейнічала не толькі павелічэнне колькасці пакупнікоў з асноўных краін-імпарцёраў, але і выхад на новыя рынкі. "У першым квартале беларускі рапсавы алей у асноўным пастаўляўся ў краіны Балтыі і Швейцарыі. Гэтыя рынкі забяспечылі больш за дзве трэці экспартных продажаў. Разам з тым з'явіліся і новыя перспектыўныя напрамкі - Кітай, Польшча і Расія. Ёмістасць гэтых рынкаў значна перавышае экспартныя магчымасці айчынных вытворцаў, таму цяпер вядзецца актыўная работа па прыцягненні на біржавую пляцоўку пастаўшчыкоў рапсавага алею з іншых краін для правядзення транзітных здзелак. За студзень-сакавік сума такіх здзелак ужо дасягнула $1,2 млн і прадаўжае павялічвацца", - адзначыў прэс-сакратар.

Высокія тэмпы росту экспарту рапсавага алею назіраюцца на БУТБ з канца 2019 года. За 2020-ы сума экспартных здзелак з гэтай прадукцыяй павялічылася ў 2,4 раза - з $15,7 млн да $38 млн. Пры гэтым захоўваецца высокая дадатная дынаміка: за першы квартал бягучага года ўжо рэалізавана больш за палову мінулагодняга аб'ёму.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі