Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 красавіка 2019, 11:32

Раннія яравыя ў Беларусі пасеяны больш як на 80 працэнтах плошчаў

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеяны ў Беларусі на 718 тыс. га, што складае 81,7 працэнта запланаваных плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Раней работы пачаліся ў паўднёвых рэгіёнах, у выніку ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях сяўба ранніх яравых збожжавых ужо завершана. У Гродзенскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 83,5 працэнта запланаваных плошчаў, Мінскай - на 86,8 працэнта, Магілёўскай - 72,8 працэнта, Віцебскай - 55,2 працэнта.

Сяўба лёну-даўгунцу ў Беларусі праведзена на 9,7 тыс. га (18,9 працэнта плана). Цукровыя буракі пасеяны ўжо на 27 тыс. га (28,2 працэнта плана). Пачалася сяўба бульбы (0,42 тыс. га, або 1,7 працэнта ад запланаванага) і агародніны (1,02 тыс.га, або 18,3 працэнта). Кукуруза на зерне пасеяна на 5,71 тыс. га (2,56 працэнта плана), на сілас - на 1,18 тыс. га (0,15 працэнта плана).

Як паведамлялася, у бягучым годзе яравую сяўбу плануецца правесці на 2,4 млн га, з іх яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры будуць размешчаны на плошчы большай за 1 млн га (у тым ліку 878,9 тыс. га ранніх яравых). Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 51,4 тыс. га, цукровыя буракі - 96 тыс. га, бульбу - 24,5 тыс. га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі