Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 красавіка 2019, 10:23

Раннія яравыя ў Беларусі пасеяны амаль на 50 працэнтах плошчы

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеяны ў Беларусі на 49,6 працэнта запланаванай плошчы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Раннія яравыя пасеяны на плошчы 436,1 тыс. га. Найбольш хуткімі тэмпамі работы традыцыйна ідуць у паўднёвых рэгіёнах: у Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 90,9 працэнта плошчы, у Гомельскай - на 76,1 працэнта. У Гродзенскай вобласці сяўба праведзена на 58,2 працэнта запланаванай плошчы, Мінскай - на 51,1 працэнта, Магілёўскай - 25,9 працэнта, Віцебскай - 12,9 працэнта.

Паводле даных на 5 красавіка, глеба пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавана на 605,7 тыс. га (68,9 працэнта плана).

Як паведамлялася, у бягучым годзе яравую сяўбу плануецца правесці на 2,4 млн га, з іх яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры будуць размешчаны на плошчы большай за 1 млн га (у тым ліку 878,9 тыс. га ранніх яравых).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі