
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раннія яравыя ў Беларусі пасеялі на 28,1 працэнта плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Па стане на 11 красавіка сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 182,9 тыс. га або 28,1 працэнта плана. У Брэсцкай вобласці сяўба праведзена на 72,5 працэнта запланаваных плошчаў, Віцебскай - 0,22 працэнта, Гомельскай - 26,3 працэнта, Гродзенскай - 69,3 працэнта, Мінскай - 14,8 працэнта, Магілёўскай - 3,41 працэнта. Таксама прадаўжаецца і падрыхтоўка глебы пад сяўбу, падрыхтавана ўжо 276,9 тыс. га (42,6 працэнта плана).
Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гэтым годзе плануецца пасеяць на плошчы 650,4 тыс. га, кукурузу на зерне - на 265,3 тыс. га, бульбу - на 26,1 тыс. га, цукровыя буракі - на 101,7 тыс. га. У бягучым годзе сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць атрыманне збожжа ў аб'ёме 8,877 млн т.-0-