Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 красавіка 2020, 11:04

Раннія яравыя пасеялі ў Беларусі на 86,4 працэнта плошчаў

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеялі ў Беларусі на 86,4 працэнта запланаваных плошчаў. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 16 красавіка, раннія яравыя ў краіне пасеялі на плошчы 743,7 тыс. га. Практычна ва ўсіх абласцях - Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай - работы завершаны. У Віцебскай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 45,4 працэнта плошчаў. У гэтым годзе ў цэлым па краіне яны зоймуць плошчу 860,9 тыс. га.

Сяўба лёну-даўгунцу ў Беларусі праведзена на 28,8 тыс. га (57,2 працэнта плана). Цукровыя буракі пасеяны ўжо на 39,2 тыс. га (42,9 працэнта), бульба - 1,3 тыс. га (5,99 працэнта ад запланаванага), агародніна - 1,25 тыс. га (27,7 працэнта). Кукуруза на зерне пасеяна на 25,4 тыс. га (9,13 працэнта плана), на сілас - на 24,9 тыс. га (2,92 працэнта).

Як паведамлялася раней, у гэтым годзе яравая сяўба будзе праведзена на 2,6 млн га. Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 50,3 тыс. га, цукровыя буракі - 91,5 тыс. га, бульбу - 21,7 тыс. га, агародніну - 4,5 тыс. га, кукурузы - 1131,5 тыс. га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі