Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 красавіка 2020, 10:55

Раннія яравыя пасеялі ў Беларусі на 84 працэнтах плошчаў

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеялі ў Беларусі на 84 працэнтах запланаваных плошчаў. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 14 красавіка, сяўбу ранніх яравых у краіне правялі на плошчы 723 тыс. га. У Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях работы завершаны. У Гродзенскай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 98,9 працэнта плошчаў, Мінскай - на 99 працэнтах, Віцебскай - на 39,9 працэнта. У гэтым годзе яны будуць размешчаны на плошчы 860,9 тыс. га.

Глебу пад сяўбу яравых падрыхтавалі на 1332,8 тыс. га (50,9 працэнта плана). У цэлым яравая сяўба будзе праведзена на плошчы большай за 2,6 млн га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі