Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 красавіка 2020, 10:34

Раннія яравыя пасеялі ў Беларусі больш як на 80 працэнтах плошчаў

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеялі ў Беларусі на 81,3 працэнта запланаваных плошчаў. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 13 красавіка, сяўбу ранніх яравых у краіне правялі на плошчы 699,6 тыс. га. У Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях работы завершаны. У Гродзенскай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 98,4 працэнта плошчаў, Мінскай - на 97,9 працэнта, Віцебскай - на 36,3 працэнта. У гэтым годзе яны будуць размешчаны на плошчы 860,9 тыс. га.

Глебу пад сяўбу яравых падрыхтавалі на 1280,9 тыс. га (49 працэнтаў плана). У цэлым яравая сяўба будзе праведзена на плошчы большай за 2,6 млн га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі