Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 красавіка 2021, 12:33

Раннія яравыя пасеялі ў Беларусі больш як на 30 працэнтах плошчаў

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеялі ў Беларусі на 30,4 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 7 красавіка, сяўбу ранніх яравых у краіне правялі на плошчы 225,9 тыс. га. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 75 працэнтах плошчаў, у Гомельскай - на 43,3 працэнта. У Гродзенскай вобласці сяўба праведзена на 42,7 працэнта плошчаў, Мінскай - на 24 працэнтах, Магілёўскай - 7,95 працэнта, Віцебскай - 2,27 працэнта.

Глебу пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавалі на 421 тыс. га (56,7 працэнта плана). У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 742,1 тыс. га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі