Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 красавіка 2021, 11:50

Раннія яравыя пасеялі ў Беларусі больш як на 25 працэнтах плошчаў

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеялі ў Беларусі на 25,8 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 6 красавіка, сяўбу ранніх яравых у краіне правялі на плошчы 191,2 тыс. га. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 67,4 працэнта плошчаў, у Гродзенскай - на 36,9 працэнта. У Гомельскай вобласці сяўба праведзена на 36,8 працэнта плошчаў, Мінскай - на 18,1 працэнта, Магілёўскай - 5,75 працэнта, Віцебскай - 1,44 працэнта.

Глебу пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавалі на 397,6 тыс. га (53,6 працэнта плана). У гэтым годзе названыя культуры будуць размешчаны на плошчы 742,1 тыс. га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі