Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 сакавіка 2020, 11:20

Раннія яравыя пасеялі ў Беларусі больш чым на 20 працэнтах плошчы

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеялі ў Беларусі на 20,1 працэнта запланаванай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 23 сакавіка, сяўбу ранніх яравых у краіне правялі на плошчы 173,9 тыс. га. Найбольш хуткімі тэмпамі работы традыцыйна ідуць у паўднёвых рэгіёнах: у Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 65,2 працэнта плошчы, у Гомельскай - на 61,4 працэнта. У Гродзенскай вобласці сяўба праведзена на 15 працэнтах плошчы, Мінскай - на 7,8 працэнта, Магілёўскай - 7,43 працэнта, Віцебскай - 0,13 працэнта.

Глебу пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавалі на 399,6 тыс. га (46,1 працэнта плана). У гэтым годзе названыя культуры будуць размешчаны на плошчы 866,6 тыс. га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі