Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2019, 13:50

Раннія яравыя культуры ў Беларусі пасеяны на трэці плошчаў

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеяны ў Беларусі на трэці запланаваных плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Раннія яравыя пасеяны на плошчы 293,3 тыс. га - гэта 33,4 працэнта плана. Найбольш хуткімі тэмпамі традыцыйна ідуць работы ў паўднёвых рэгіёнах: у Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 77,6 працэнта плошчаў, у Гомельскай - на 62,8 працэнта.

Паводле даных на 1 красавіка, глеба пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавана на 463,2 тыс. га (52,7 працэнта плана).

Як паведамлялася, у гэтым годзе яравую сяўбу плануецца правесці на 2,4 млн га, з іх яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры будуць размешчаны на плошчы большай за 1 млн га (з іх 878,9 тыс. га ранніх яравых).

На веснавыя палявыя работы ў Беларусі ў 2019 годзе неабходна Br1,8 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі