Фота з архіва
2 верасня, Калуга /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік лічыць важнейшай задачай стварэнне ў Калужскай вобласці цэнтра па рэалізацыі ўсёй наменклатуры беларускай тэхнікі. Аб гэтым ён сказаў на сустрэчы беларускай дэлегацыі з губернатарам Калужскай вобласці Уладзіславам Шапшой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Так, гаворачы аб супрацоўніцтве ў галіне машынабудавання, пасол звярнуў увагу на стварэнне ў Калужскай вобласці цэнтра па продажах і абслугоўванні тэхнікі "Амкадор". "Трэба не спыняцца, а каб наступным этапам быў пабудаваны цэнтр па рэалізацыі ўсёй наменклатуры беларускай тэхнікі - у тым ліку трактароў, камбайнаў", - падкрэсліў ён.
Уладзіслаў Шапша канстатаваў, што калужскія аграпрамыслоўцы добра ведаюць і высока цэняць беларускую тэхніку. "Толькі за апошнія паўтара года гаспадаркі набылі больш за 80 беларускіх машын, - паведаміў ён. - Мы зацікаўлены ў мадэрнізацыі і абслугоўванні парку сельскагаспадарчай тэхнікі. Вялікія перспектывы звязаны з будаўніцтвам вытворча-сэрвіснага цэнтра кампаніі "Амкадор", акажам усебаковую падтрымку ў рэалізацыі гэтага праекта".
Па выніках першага паўгоддзя тавараабарот Беларусі і Калужскай вобласці склаў больш за $170 млн. Бакі абмеркавалі магчымасці па нарошчванні ўзаемнага гандлю, развіцці сумесных праектаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, гуманітарнай сферы. Асабліва было выдзелена ўзаемадзеянне ў будаўнічай сферы: беларускія спецыялісты пабудавалі ўжо ў рэгіёне каля 20 аб'ектаў. А да пачатку новага навучальнага года яны здалі ў эксплуатацыю ў Калузе ультрасучасную школу больш як на тысячу месцаў.
Па выніках сустрэчы бакі падпісалі план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Калужскай вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве на 2024-2026 гады, а таксама пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы рэалізацыі інвестыцыйнага праекта будаўніцтва гандлёва-сэрвіснага цэнтра на тэрыторыі Калужскай вобласці.-0-