Фота Пасольства Беларусі ў Расіі
16 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік прапанаваў пашырыць узаемадзеянне беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў у вытворчасці авіяцыйнага бартавога абсталявання. Аб гэтым ён расказаў у час наведвання беларускай дэлегацыяй на чале са старшынёй Мінскага гарвыканкама Уладзімірам Кухаравым Ульянаўскага канструктарскага бюро прыборабудавання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыпмісіі.
Ульянаўскае канструктарскае бюро прыборабудавання распрацоўвае, вырабляе і абслугоўвае комплексы бартавога абсталявання для верталётаў, бартавых авіяцыйных сістэм, наземную авіяцыйную тэхніку. Прадпрыемства ўдзельнічае ў якасці аднаго з асноўных распрацоўшчыкаў бартавога абсталявання для самалёта МС-21, забяспечвае серыйную вытворчасць абсталявання для самалётаў SSJ-100, Ан-148, Ан-158, Ту-204СМ, Ту-214, Іл-96. Ва ўсіх праектах расійскіх ваенных самалётаў таксама ёсць абсталяванне, распрацаванае ўльянаўскім канструктарскім бюро.
"КБ даўно і паспяхова ўзаемадзейнічае з беларускімі прадпрыемствамі "Інтэграл" і "Дысплэй". А пасол прапанаваў пашырыць узаемадзеянне за кошт прадукцыі нашага "Планара" - напрыклад, можам імпартазамясціць мікраскопы ў наведаных сёння лабараторыях", - адзначылі ў прэс-службе.
У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый. У праграме візіту - наведванне прамысловых прадпрыемстваў Ульянаўскай вобласці, сустрэча з губернатарам рэгіёна Аляксеем Рускіх і пасяджэнне сумеснай рабочай групы па развцці супрацоўніцтва.-0-