Фота з архіва
30 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Удзел прадстаўнікоў Беларусі ў кааперацыйных праектах Еўразійскага эканамічнага саюза з выкарыстаннем механізма фінансавай падтрымкі абмеркаваны 30 чэрвеня на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Аляксандра Рагожніка і старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Бакытжана Сагінтаева. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
"Абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі. Субяседнікі, у прыватнасці, разгледзелі перспектывы рэалізацыі ў ЕАЭС механізма фінансавай падтрымкі кааперацыйных праектаў у прамысловасці і ўдзелу ў іх беларускіх прадпрыемстваў", - сказалі ў прэс-службе.
"Па выніках перагавораў бакі дамовіліся прадаўжаць рабочыя кантакты па актуальным парадку дня", - дадалі ў ЕЭК.-0-