Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 ліпеня 2024, 14:30

Рагожнік абмеркаваў з калужскім губернатарам тэмы прамысловасці, будаўніцтва і стварэння мультыбрэндавага цэнтра

Фота пасольства Беларусі ў Расіі
Фота пасольства Беларусі ў Расіі
30 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік правёў сустрэчу з губернатарам Калужскай вобласці Уладзіславам Шапшой, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства.

"Калужская вобласць - даўні і надзейны партнёр Беларусі, уваходзіць у дваццатку лідараў сярод расійскіх рэгіёнаў па тавараабароце з нашай краінай. Абмеркавалі бягучы (дынамічны і разнапланавы) парадак дня ўзаемадзеяння, ход выканання дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе красавіцкай сустрэчы Уладзіслава Шапшы з кіраўніком беларускай дзяржавы", - сказалі ў прэс-службе.

Асаблівую ўвагу на перагаворах бакі ўдзялілі далейшаму развіццю партнёрства Мінскага аўтазавода і калужскага вытворцы дарожнай і камунальнай тэхнікі "Меркатар", стварэнню ў гэтым расійскім рэгіёне мультыбрэндавага цэнтра беларускай тэхнікі - спачатку сэрвіснага, а ў перспектыве і гандлёвага, супрацоўніцтву ў АПК - ад будаўніцтва ферм па беларускіх тэхналогіях да абмену насенным фондам.

Закраналася таксама тэма развіцця прамых авіязносін паміж Мінскам і Калугай. Паводле даных пасольства, улады Калужскай вобласці разглядаюць магчымасць павелічэння частаты рэйсаў.

"Асобна абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў будаўнічай сферы. Беларускія будаўнікі ўзвялі ў рэгіёне амаль 480 тыс. кв.м жылля, дзіцячыя сады і школы на 10 200 месцаў. Уладзіслаў Шапша запрасіў Аляксандра Рагожніка паглядзець на будуемыя аб'екты і адкрыць узведзеныя ў ходзе візіту ў Калужскую вобласць", - дадалі ў прэс-службе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі