Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
6 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Развіццё прамысловай кааперацыі абмяркоўвалася на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Аляксандра Рагожніка і генеральнага дырэктара расійскага АТ "Трансмашхолдынг" (ТМХ) Кірыла Ліпы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.
"Абмеркаваны пытанні паставак чыгуначнай тэхнікі, ключавых вузлоў і кампанентаў для беларускіх прадпрыемстваў, развіцця прамысловай кааперацыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама пытанні супрацоўніцтва прадпрыемстваў АТ "Трансмашхолдынг" з ААТ "БЕЛАЗ" па пастаўцы рухавікоў", - расказалі ў прэс-службе.
У пасольстве адзначылі, што прадпрыемствы ТМХ традыцыйна з'яўляюцца буйнымі пастаўшчыкамі тэхнікі і кампанентаў для чыгуначнай галіны і прамысловай сферы Беларусі. На працягу 2024 года завод "Метровагонмаш", які ўваходзіць у склад холдынга, паставіў Мінскаму метрапалітэну 28 новых сучасных вагонаў метро "Мінск-2024". Кампанія "ТМХ ТМ", якая ўваходзіць у склад групы "ТМХ Інтэлектуальныя Сістэмы", укараніла на новых станцыях і рухомым саставе інавацыйную сістэму кіравання рухам паяздоў.-0-