ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 снежня 2022, 17:29

Радыяцыйны маніторынг у зоне ўплыву БелАЭС абмеркавалі на каардынацыйнай сустрэчы ў МАГАТЭ

Фота з архіва
Фота з архіва

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Беларусі прыняла ўдзел у каардынацыйнай сустрэчы па абмеркаванні праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі МАГАТЭ для нашай краіны, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Венскім цэнтры Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) адбылася каардынацыйная сустрэча па абмеркаванні праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі для Беларусі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства энергетыкі і Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Удзел у мерапрыемстве прыняла і прадстаўнік Бедгідрамета - намеснік начальніка службы - начальнік аддзела радыяцыйнага маніторынгу Зоя Трафімчык, якая курыруе пытанні рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі МАГАТЭ "Удасканаленне мер радыяцыйнага маніторынгу ў зоне ўплыву Беларускай АЭС".

У ходзе сустрэчы адбылося абмеркаванне пытанняў практычнага ўзаемадзеяння па рэалізацыі праекта, намечаны тэрміны пастаўкі абсталявання і навучання спецыялістаў, а таксама фарматы работы экспертных місій МАГАТЭ ў Беларусі для аказання кансультатыўнай дапамогі, як у рабоце на сучасным абсталяванні, так і па пытаннях эфектыўнай арганізацыі работ у частцы пашырэння аб'ёму радыяцыйнага маніторынгу ў раёне ўздзеяння Беларускай АЭС.

Парадак дня мерапрыемства таксама ўключаў разгляд пытанняў тэхнічнага супрацоўніцтва з МАГАТЭ з улікам мэт і задач Рамачнай праграмы супрацоўніцтва на 2022-2027 гады ў частцы механізмаў распрацоўкі і рэалізацыі праектнай заяўкі Белгідрамета на ўзмацненне радыяцыйнага маніторынгу і кантролю Беларусі ў кантэксце аварыйнай гатоўнасці і рэагавання ў сувязі з будучым уводам і эксплуатацыяй Беларускай АЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі