Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 снежня 2018, 19:04

Рабочая група па беларуска-расійскім супрацоўніцтве створана пры Саўміне

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочая група па актуальных пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва створана распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі ад 30 лістапада 2018 года нумар 358р. Яе ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Рабочая група ўпаўнаважана выпрацоўваць пазіцыі па актуальных пытаннях супрацоўніцтва Беларусі і Расіі і ўносіць ва ўрад Беларусі прапановы па іх вырашэнні (пры неабходнасці з праектамі нарматыўных прававых актаў).

Таксама ёй даручана забяспечыць узаемадзеянне са створанай у РФ рабочай групай па пытаннях расійска-беларускіх адносін.

У складзе рабочай групы прадстаўнікі МЗС, НАН, Міністэрства аховы здароўя, МАРГ, Мінфіна, Мінтранса, МУС, ДМК, Мінэнерга, Мінпрам, МПЗ, КДБ, "Белнафтахіма", Мінсельгасхарча, Мінэканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі