Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 снежня 2019, 09:39

Рабочая група для павышэння энергаэфектыўнасці на аб'ектах сацсеткі створана ў Беларусі

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ствараецца міжведамасная рабочая група па выпрацоўцы рашэнняў для павышэння энергаэфектыўнасці на аб'ектах сацыяльнай сферы. Гэта прадугледжана распараджэннем прэм'ер-міністра ад 10 снежня нумар 642р, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Савета Міністраў.

Кіраўніком групы назначаны намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі - дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашэнка. Распараджэнне прынята ў мэтах развіцця ўзаемадзеяння з прадстаўніцтвам Сусветнага банка ў Беларусі.

Спецыялісты павінны арганізаваць у 2020 годзе якасную прапрацоўку і падрыхтоўку аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам праектных прапаноў, у тым ліку па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі. Акрамя таго, трэба будзе ацаніць мэтазгоднасць комплексных змяненняў у дзеючае заканадаўства для стварэння ўмоў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, што фінансуецца за кошт крэдытных сродкаў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.

Пры неабходнасці сумесна з прадстаўніцтвам Сусветнага банка будзе распрацавана канцэпцыя падрыхтоўкі і рэалізацыі ініцыятывы, план па распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі