Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Рабочая група дапрацуе праект канцэпцыі ўдасканалення дзяржпадтрымкі МСП

Эканоміка 23.08.2019 | 16:14
Фота з архіва
Фота з архіва

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаць рабочую групу па дапрацоўцы праекта канцэпцыі ўдасканалення сістэмы дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП). Такое рашэнне прынята па выніках пашыранага пасяджэння грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве эканомікі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

На пасяджэнні абмяркоўваліся праект канцэпцыі ўдасканалення сістэмы дзяржпадтрымкі МСП і прафесійны стандарт "Кіраванне камерцыйнай арганізацыяй", распрацаваныя Мінэканомікі. Пры разглядзе праектаў паступіла значная колькасць канструктыўных прапаноў, якія будуць улічвацца пры дапрацоўцы. Па выніках пасяджэння прынята рашэнне аб стварэнні рабочай групы па дапрацоўцы праекта канцэпцыі. У яе склад увойдуць прадстаўнікі бізнес-асацыяцый, цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва, інкубатараў малога прадпрымальніцтва, дзяржорганаў.

Таксама разглядаліся вынікі рэалізацыі дзяржаўнай праграмы "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь" на 2016-2020 гады за 2018 год, перспектывы выканання зводных мэтавых паказчыкаў у 2019 і 2020 гадах. Абмяркоўвалася неабходнасць выпрацаваць прапановы па ключавых прагнозных паказчыках развіцця МСП пры фарміраванні дзяржпраграмы на чарговы пяцігадовы перыяд. Акрамя таго, закраналіся пытанні метадалогіі разліку паказчыкаў і распрацоўкі методыкі правядзення сацыяльных апытанняў як незалежнага інструмента ацэнкі эфектыўнасці дзяржпраграм насельніцтвам.

Круглы стол на тэму "Развіццё рынку паслуг па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва" быў арганізаваны па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь", які рэалізуецца Міністэрствам эканомікі сумесна з ПРААН пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі бізнесу і дзяржаўных органаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўнікі цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва і інкубатараў малога прадпрымальніцтва, эксперты.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.