Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 кастрычніка 2019, 19:18

ПВТ зарэгістраваў больш за 100 новых рэзідэнтаў

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наглядальны савет Парка высокіх тэхналогій прыняў рашэнне аб рэгістрацыі 129 кампаній, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт парка.

Сярод рэзідэнтаў шмат замежных цэнтраў распрацовак, у тым ліку адна з буйнейшых у свеце мабільных ігравых кампаній "Плэйрыкс БіУай" са штаб-кватэрай у Дубліне. Зарэгістраваны таксама сусветны вендар з Ізраіля, які спецыялізуецца на сеткавай бяспецы - "Чэк Пойнт Софтвер Тэкналоджыс Белрус". Прыйшоў у Беларусь і лідар у распрацоўцы праграмнага забеспячэння для ўстаноў аховы здароўя "Сэнсары Тэкналоджыс" (Канада). Швейцарская кампанія "Лувэа БЛР" таксама адкрыла цэнтр распрацоўкі ў Мінску і будзе займацца стварэннем сістэмы кіравання званкамі, інтэграванымі ў Microsoft Teams. У парку цяпер працуе і сур'ёзны ігрок са сферы фітнесу - кампанія "СПГ Софтвэ Салюшнс" (Аўстрыя). Прадстаўлены рэзідэнты з Вялікабрытаніі, Галандыі, ЗША.

Новыя ІТ-кампаніі працуюць у прамысловым сектары. Мадэляваннем будынкаў і збудаванняў у рамках ПВТ зоймецца "ЭНЭКА" (BIM-праектаванне). Кампанія "Фрэшлі Дата" распрацоўвае праграмнае забеспячэнне для аўтаматызацыі бізнес-працэсаў у сферы электроннага гандлю з выкарыстаннем воблачных тэхналогій і штучнага інтэлекту. Стала рэзідэнтам і "Тут Бай Медыя", якая будзе аказваць паслугі ў сферы інтэрнэт-рэкламы і класіфайда. "Альфа Арыён" займаецца распрацоўкай уласнага праграмнага забеспячэння для беспілотных лятальных апаратаў. Сярод навічкоў і стартап "Дыпды" (дыягностыка захворванняў чалавека па вочным дне).

Паводле інфармацыі парка, восем кампаній атрымалі адмоўнае заключэнне па выніках навукова-тэхнічнай экспертызы, яшчэ восем - пазбаўлены статусу рэзідэнта ПВТ.

Сёння ў Парку высокіх тэхналогій налічваецца 684 кампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі