Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 сакавіка 2019, 09:26

Пункты мытнага афармлення "Каменны Лог-Белмытнясэрвіс" і "Брэміна-Орша" пачынаюць работу з 1 сакавіка

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пункты мытнага афармлення "Каменны Лог-Белмытнясэрвіс" і "Брэміна-Орша" пачынаюць работу з 1 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

"Каменны Лог-Белмытнясэрвіс", размешчаны ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці, будзе працаваць штодзень з 09.00 да 21.00. Як паведамілі ў РУП "Белмытнясэрвіс", ведамасны пункт мытнага афармлення адкрываецца ў транспартна-лагістычным цэнтры "Каменны Лог - Белмытнясэрвіс", які стане першым аб'ектам прыгранічнай лагістычнай інфраструктуры на шляху руху тавараў і транспартных сродкаў з Літвы.

ПМА "Брэміна-Орша", размешчаны ў гарадскім пасёлку Балбасава Аршанскага раёна, будзе працаваць з 9.00 да 18.00. "ПМА "Брэміна-Орша" спецыялізуецца на правядзенні мытных аперацый адносна тавараў, што перамяшчаюцца цераз мытную граніцу ЕАЭС аўтамабільным і чыгуначным транспартам, уключаючы тыя, якія транспартуюцца пад працэдуру свабоднай эканамічнай зоны, экспартуемай нафты і нафтапрадуктаў, алкагольнай прадукцыі, імпартуемай юрыдычнымі асобамі і інш.", - адзначылі ў Віцебскай мытні.

Акрамя таго, з 1 сакавіка скасоўваюцца ПМА "Орша-Усходняя", "Смаргонь-Райаграпрамснаб", "Ашмяны-аўта" і "Маладзечна-Белмытнясэрвіс".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі