Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лютага 2018, 16:47

Прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання ў 2018 годзе абмяркуюць на анлайн-канферэнцыі ў БЕЛТА 15 лютага

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя на тэму "Асаблівасці прымянення арганізацыямі спрошчанай сістэмы падаткаабкладання ў 2018 годзе" пройдзе на сайце БЕЛТА 15 лютага з 11.00 да 12.00. Канферэнцыя арганізавана сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах Беларусі пры падтрымцы ТАА "ЮрСпектр".

У 2018 годзе ў Падатковы кодэкс Беларусі змяненні і дапаўненні не ўносіліся. Разам з тым прыняты шэраг нарматыўных прававых актаў, якія закранаюць парадак падаткаабкладання, у тым ліку ўказ нумар 29 і дэкрэт нумар 7. У час анлайн-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення метадалогіі падаткаабкладання - начальнік аддзела спецыяльных рэжымаў падаткаабкладання МПЗ Ірына Луферчык пракаменціруе парадак прымянення арганізацыямі спрошчанай сістэмы падаткаабкладання ў 2018 годзе і адкажа на пытанні чытачоў.

Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час правядзення канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ". Адказы будуць публікавацца 15 лютага пасля 11.00 па меры гатоўнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі