Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаў вядомы парадак дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Пасяджэнне адбудзецца 5 чэрвеня ў Душанбэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Наша перадавая група пабывала ўжо ў Душанбэ. Сустракалася з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў, апарату ўрада Рэспублікі Таджыкістан. Праведзена добрая падрыхтоўчая работа. І таджыкскія калегі нам паведамілі, што ўсё гатова да правядзення пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў, - расказаў генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. - 4 чэрвеня мяркуецца прыбыццё кіраўнікоў дэлегацый - кіраўнікоў урадаў краін СНД у Душанбэ. Нефармальная сустрэча будзе кіраўнікоў урадаў. А на другі дзень - афіцыйнае пасяджэнне".
Паводле яго слоў, у парадак пасяджэння ўжо ўнесены паўтара дзясятка пытанняў, якія датычацца розных сфер дзейнасці. "Прыярытэт, вядома, эканамічнаму супрацоўніцтву, - адзначыў Сяргей Лебедзеў. - Два пытанні, якія будуць першымі на парадку дня і мяркуюцца даклады па гэтых пытаннях, - аб супрацоўніцтве ў сферы цяжкай індустрыі і ў сферы лёгкай прамысловасці. Па абедзвюх гэтых тэмах выступіць міністр Таджыкістана. Рашэнні, якія будуць падпісаны там, - накіраваны на далейшае паглыбленне супрацоўніцтва ў гэтых галінах. І я ведаю, што і Рэспубліка Беларусь таксама ўносіць вялікі ўклад у супрацоўніцтва ў сферы лёгкай прамысловасці. Беларусам ёсць чым ганарыцца тут. Таму што вырабы лёгкай прамысловасці карыстаюцца вялікім попытам і папулярнасцю на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў".
Акрамя таго, будзе разгледжаны шэраг пытанняў у гуманітарнай сферы. "Гэта і аб правядзенні Форуму валанцёраў. Вы ведаеце, валанцёрскі рух цяпер атрымаў вялікую папулярнасць на прасторы СНД. Ва ўсіх краінах Садружнасці валанцёры выконваюць актыўную ролю пры правядзенні многіх мерапрыемстваў, у дабрачыннай дзейнасці вялікую ролю адыгрываюць. І па ініцыятыве Рэспублікі Казахстан такі Форум валанцёраў рыхтуецца і будзе праведзены ў бліжэйшы час, - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў. - Акрамя таго, мяркуецца заснаванне знака за развіццё турызму ў СНД".
Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці праходзіць у Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. На сустрэчы пастаянныя прадстаўнікі разгледзяць пытанні падрыхтоўкі і правядзення XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" і іншых значных культурных мерапрыемстваў у Беларусі, дзейнасці Савета па фізічнай культуры і спорце ў 2019-2024 гадах. Таксама будзе абмяркоўвацца ход падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Пасяджэнне адбудзецца 5 чэрвеня ў Душанбэ.-0-