Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 чэрвеня 2020, 10:31

Прыбыццё танкера з амерыканскай нафтай для Беларусі ў Клайпеду чакаецца вечарам 5 чэрвеня

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыбыццё танкера з амерыканскай нафтай для Беларусі ў Клайпеду чакаецца вечарам 5 чэрвеня, паведаміў журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Танкер з амерыканскай нафтай ужо на падыходзе. Прыбыццё ў Клайпеду чакаецца сёння вечарам", - паведаміў Аляксандр Цішчанка.

Танкер выйшаў з порта Beaumont (Тэхас) 16 мая. З клайпедскага порта на "Нафтан" транспарціроўка будзе ісці па чыгунцы, гэта зойме каля 1,5 тыдня.

Як паведамлялася, танкер даставіць для Беларусі 80 тыс. т амерыканскай нафты сорту Bakken. Гэта будзе 12-ы танкер з альтэрнатыўнай нафтай для Беларусі з пачатку бягучага года. Здзелка заключана пры ўдзеле амерыканскага энергатрэйдара United Energy Trading, а таксама пры садзейнічанні амерыканскай кампаніі Getka і іх польскага партнёра UNIMOT.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі