Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 студзеня 2021, 13:54

Продажы малака праз БУТБ у 2020 годзе выраслі ў 9 разоў

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Продажы малака праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу (БУТБ) у 2020 годзе выраслі ў 9 разоў, рэалізавана 125 тыс. т сырога каровінага малака катэгорыі "Вышэйшая" і "Экстра" на агульную суму Br119 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Малочная сыравіна нараўне са шротам алейных культур і кармавымі дабаўкамі ўвайшла ў тройку самых прадаваемых відаў сельгаспрадукцыі на біржавой пляцоўцы. У параўнанні з 2019 годам аб'ём продажаў сырога малака праз БУТБ вырас у 9 разоў як у натуральным, так і ў вартасным выражэнні, а яго доля ў структуры здзелак з сельгаставарамі дасягнула 12 працэнтаў.

"Біржавыя таргі сырым каровіным малаком - адзін з самых паспяховых праектаў БУТБ, накіраваных на забеспячэнне роўнага доступу перапрацоўчых прадпрыемстваў да свабодных сыравінных рэсурсаў. Менш як за два гады быў сфарміраваны максімальна празрысты біржавы рынак малочнай сыравіны, які налічвае больш за сотню пастаянных удзельнікаў з усіх абласцей краіны. Што датычыцца эканамічнай мэтазгоднасці прымянення біржавога механізма, то толькі за 2020 год дадатковая выручка малакавытворцаў перасягнула Br1,2 млн. Пры гэтым плата за ўдзел у таргах па-ранейшаму складае 10 капеек за здзелку", - паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Прадстаўнікі БУТБ лічаць, што патэнцыял сырога малака як біржавога тавару даволі высокі, таму ў бягучым годзе чакаецца далейшы рост гэтага сегмента. "Першыя гандлёвыя сесіі, якія адбыліся ў студзені, прадэманстравалі значную актыўнасць прадаўцоў і пакупнікоў", - адзначылі на біржы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі