Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 студзеня 2019, 16:23

Продажы маёмасці праз БУТБ у 2018 годзе выраслі на 68 працэнтаў

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках электронных таргоў, праведзеных у 2018 годзе на электроннай пляцоўцы "БУТБ-Маёмасць" ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" (БУТБ), рэалізавана маёмасці і маёмасных правоў на суму Br2,9 млн, што на 68 працэнтаў больш за паказчык 2017 года. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Пры гэтым дадатковая выручка арганізатараў таргоў па выніках мінулага года вырасла ў 2,7 раза да Br1,3 млн.

"Дадатная дынаміка абумоўлена павялічанай на 78 працэнтаў колькасцю рэзультатыўных таргоў (калі на куплю маёмасці прэтэндуюць два і больш удзельнікаў), а таксама высокай стартавай цаной шэрага аб'ектаў, што выстаўляліся на продаж", - растлумачыў Раман Яніў.

Самы высокі ўзровень канкурэнцыі быў зафіксаваны на таргах па рэалізацыі кінатэатра "Юбілейны" ў Гомелі. Жаданне набыць гэты аб'ект нерухомай маёмасці выказалі шэсць юрыдычных асоб і адзін індывідуальны прадпрымальнік. Пераможца вызначыўся толькі пасля 11368-й стаўкі. У выніку цана кінатэатра вырасла ў 1701 раз да Br250,2 тыс.

Самым дарагім лотам, рэалізаваным на пляцоўцы "БУТБ-Маёмасць" у мінулым годзе, стаў дзіцячы лагер "Чайка" ў пасёлку Калодзішчы Мінскага раёна. На таргі зарэгістраваўся толькі адзін удзельнік, таму аб'ект нерухомай маёмасці быў прададзены па пачатковай цане, павялічанай на 5 працэнтаў, інакш кажучы, за Br557,6 тыс.

У мінулым годзе знайшоў інвестара і будынак былога морга ў Бабруйску. Пры пачатковым кошце Br49 лот падаражэў у 56 разоў да Br2,7 тыс. У таргах удзельнічалі дзве юрыдычныя асобы, якія на працягу васьмі гадзін зрабілі 366 ставак з крокам 15 працэнтаў.

Усяго ў 2018 годзе на пляцоўцы "БУТБ-Маёмасць" было прададзена 58 лотаў, або 16 працэнтаў ад агульнай колькасці выстаўленых на электронныя таргі аб'ектаў рухомай і нерухомай маёмасці, у тым ліку зямельных участкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі