Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 снежня 2016, 15:01

Прэтэнзіі Рассельгаснагляду да якасці беларускай прадукцыі надуманы - дэпутат

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэтэнзіі Рассельгаснагляду да якасці беларускай прадукцыі надуманы. Такое меркаванне выказаў 16 снежня журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Яўген Адаменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Парламентарый падкрэсліў, што беларуская прадукцыя запатрабавана расіянамі, якія яе любяць і паважаюць. Невыпадкова яна так часта становіцца прадметам фальсіфікацый, звярнуў увагу дэпутат. Беларусь пастаўляе свае прадукты ў 58 краін свету, але прэтэнзіі ўзнікаюць толькі ў Расіі. "Гэта шмат у чым надуманае пытанне", - перакананы Яўген Адаменка.

Парламентарый выказаў упэўненасць, што сітуацыя з цягам часу вырашыцца. А для папярэджання праблем у далейшым, на яго думку, неабходна больш цесна супрацоўнічаць беларускім і расійскім спецыялістам у галіне кантролю якасці. Павышаць яго прадпрыемствы павінны і далей. "Мы многія гады працуем над якасцю і кожны год дабаўляем", - адзначыў дэпутат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі