Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 снежня 2020, 17:20

Прэтэндэнты на пастаўку медабсталявання таргаваліся на электронным аўкцыёне больш за 18 гадзін

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы па дзяржзакупках адбыліся самыя працяглыя ў гэтым годзе таргі па электронным аўкцыёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"Закупку аб'явіла УП "Белмедтэхніка" на электроннай гандлёвай пляцоўцы zakupki.butb.by, аператарам якой з'яўляецца Беларуская ўніверсальная таварная біржа. Каб на таргах выбраць прэтэндэнтаў на ролю пастаўшчыка медыцынскага абсталявання, спатрэбілася больш як 18 гадзін", - сказаў Раман Яніў.

Прадмет закупкі - камп'ютарны тамограф пачатковым коштам каля Br1,8 млн. Удзел у таргах, якія доўжыліся з 9.25 да 3.32 наступнага дня, прынялі 4 арганізацыі. Канкурэнцыя паміж імі дала магчымасць знізіць пачатковую цану абсталявання да Br1,2 млн. Такім чынам, заказчык сэканоміў больш за Br0,5 млн.

"Практыка паказвае, што ў ходзе электронных аўкцыёнаў пачатковы кошт прадмета закупкі ў сярэднім зніжаецца на 23 працэнты. За кошт гэтага з пачатку года заказчыкі, якія працуюць на нашай электроннай пляцоўцы, сэканомілі звыш Br220 млн. Што датычыцца часу, на працягу якога ўдзельнікі канкурыруюць паміж сабой і паслядоўна зніжаюць кошт прадмета закупкі, то таргі працягласцю большай за 10 гадзін сапраўды рэдкасць", - адзначыў прэс-сакратар.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі