Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 снежня 2018, 10:48

Прэс-канферэнцыя аб развіцці вытворчасці арганічнай прадукцыі ў Беларусі пройдзе ў БЕЛТА 5 снежня

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя аб развіцці вытворчасці арганічнай прадукцыі ў Беларусі адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 5 снежня ў 11.00.

У Беларусі прыняты закон аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі. Развіццё вытворчасці арганічнай прадукцыі прадугледжана праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады і будзе садзейнічаць забеспячэнню харчовай бяспекі краіны, адкрые новыя экспартныя магчымасці.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, начальнік упраўлення ацэнкі адпаведнасці і ліцэнзавання Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Лізавета Казленка і намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Кузьміч.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Акрэдытавацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (029) 645-43-38, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі